Суд Лагойскага раёна 2 лютага 2021 года асудзіў палітвязня да трох гадоў калоніі. Суд прызнаў Няронскага вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342.

Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках на канале «Слуцк для жыцця» да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве.

Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі быў прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага.

Уладзімір адбываў тэрмін у магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 14 студзеня. 

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1