Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Інфармацыю аб гэтым актыўна абмяркоўваюць настаўнікі школ горада. Адзін з педагогаў у гутарцы з карэспандэнтам пацвердзіў: у школьнай сталовай паставілі мікрахвалёўкі. Настаўнікам сказалі прыносіць сваю ежу і грэць яе, купляць жа абеды, якія гатуюць школьнікам, цяпер нельга. Патлумачылі гэта так: цэны ўстаноўленыя для дзяцей, выдаткі на харчаванне часткова субсідзіруюцца дзяржавай, значыць, дарослым гэта не належыць.

«Калектыў абураны, гэта не па-чалавечы. У школе можна правесці ўвесь дзень, паесці, атрымліваецца, няма дзе. Прафсаюз школы неяк спрабуе вырашыць праблему. У мінулым годзе ў нас у раённых дзіцячых садах ужо ўвялі такую забарону. Але мы ж не просім абеды, гатовыя за іх плаціць», — паскардзілася адна з настаўніц.

«Спутнік» паспрабаваў даведацца пра новаўвядзенні ва ўпраўленні адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама, але там ад каментароў адмовіліся. Журналісты патэлефанавалі ў пяць школ горада, але і там адмовіліся нешта каментаваць.

У школах іншых гарадоў з такімі праблемамі настаўнікі не сутыкаліся.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5