Сёння Хадановіч расказвае:
- як Бяляцкі вяртаў беларусам памяць пра Курапаты;
- польскія і літоўскія чыноўнікі «дапамаглі» рэжыму пасадзіць Бяляцкага — што гэта было;
- як ствараўся праваабарончы цэнтр «Вясна»;
- як калегі зашыфравалі віншаванне па радыё падчас зняволення Бяляцкага;
- ці змог бы Бяляцкі стаць наступным прэзідэнтам Беларусі;
- узнагароды Алеся Бяляцкага: ад прэміі Вацлава Гавэла да ганаровага жыхара Парыжа — як да іх ставіцца сам праваабаронца.
Вось некалькі думак з відэа.
Калі прадстаўнік краіны атрымлівае Нобелеўскую ўзнагароду, уся краіна цешыцца і ганарыцца, кіраўнікі краіны шлюць віншавальныя тэлеграмы, фатаграфуюцца з лаўрэатамі, бо разумеюць, што гэта вялікі гонар. Зусім не так у Беларусі: нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі паўтара года як арыштаваны. З 5 студзеня пад судом у клетцы і кайданках разам са сваімі паплечнікамі, бо логіка ўсёй беларускай гісторыі вучыць, што тыя, хто найбольш любіць і шануе свабоду, апынаюцца ў месцах, дзе яна абмежаваная.
Скразная думка, якая праходзіць праз успаміны Бяляцкага — думка пра негвалтоўны супраціў, пра тое, што шлях, які прадугледжвае праліванне крыві, які прадугледжвае ўжыванне зброі з боку тых, хто бунтуе і паўстае, можа быць найхутчэйшы, але сэрца і розум Алеся Бяляцкага на баку супраціву негвалтоўнага.
Сама наяўнасць Бяляцкага натхняе і дадае сіл, зараджае верай і аптымізмам, бо носьбітам гэтай веры і гэтага аптымізму ёсць сам Алесь Бяляцкі. Ён ведае, што, нягледзячы на павольнасць, паступовасць змен, уяўную няўдзячнасць працы ўсіх, хто працуе на лепшую, цывілізаваную, чалавечую, прававую, культурную, еўрапейскую і ўрэшце беларускую Беларусь, гэта штодзённая праца мае сэнс.
Усім нам варта выстаяць, не зламацца, ператрываць і верыць, што кожны дзень нашай барацьбы за Беларусь недарэмны. Глядзім разам новае відэа, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.
Глядзіце таксама:
Як захаваць у сабе агонь чалавечнасці? Чаму нас вучыць літаратура постапакаліпсісу. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча
ТОП-7 найлепшых твораў пра Каляды. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча
Чый Адам Міцкевіч: беларускі, польскі ці літоўскі класік? Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча






гэта апошняя форма пратэсту.
Неабходна зберагчы беларускасць