«Далучыцца да нас можа любы ахвочы, незалежна ад таго, ёсць у вас досвед танцаў альбо не. Адзінае, што патрэбна — зручны абутак», — кажуць арганізатары заняткаў, прадстаўнікі Школы беларускай традыцыйнай культуры Ганя і Наталка.
«Мы агулам развучваем беларускія традыцыйныя танцы. Вучым іх з самага пачатку. То-бок гэта не мусяць прыходзіць дасведчаныя людзі, супертанцоры. Прыходзіць чалавек, які хоча навучыцца беларускім традыцыйным танцам, пабыць у суполцы беларусаў, паразмаўляць па-беларуску і проста добра правесці вечар», — тлумачаць арганізатаркі.
І ўдакладняюць: «Ёсць у нас танцы, дзе трэба мяняцца партнёрам. І гэта файна: ідзеш па коле, з адным прывітаўся, спытаўся, што чуваць. Потым з другім, трэцім… А другое кола пайшло, і працягваеш той сказ дасказваць».
Арганізатаркі падкрэсліваюць, што апошнім часам на заняткі прыходзіць шмат хлопцаў.
«Таму дзяўчат цяпер мы запрашаем асабліва настойліва. Чакаем вас! Будзе цікава!» — абяцаюць Наталка і Ганя.
Заняткі па беларускіх народных танцах ладзяцца штосераду з 18:00 да 20:00 у Музеі вольнай Беларусі (Foksal 11).
Чытайце таксама:
У Варшаве збіраюць подпісы за беларускую школу





