Сярод рэспіраторных вірусаў, якія цяпер цыркулююць у Беларусі, пераважаюць вірусы грыпу — іх больш за 80%. Асноўныя — вірус грыпу А(H1N1)pdm09, вірус грыпу B і А(H3N2). 

Новы варыянт каранавіруса, імаверна, з'явіўся ў выніку заражэння аднаго чалавека двума рознымі варыянтамі амікрона. «Кракен» атрымаўся больш заразным.

Упершыню варыянт ХВВ.1.5 («кракен») быў выяўлены ў кастрычніку 2022 года ў ЗША і цяпер дамінуе на тэрыторыі ЗША. Таксама новы варыянт зафіксаваны як мінімум у 35 іншых краінах.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што гэты падварыянт, хоць і больш заразны, не з'яўляецца больш сур'ёзным або шкодным.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0