Пры гэтым нядаўна Івашына змяшчалі ў карцар, а праз два дні ён апынуўся ў каранціне з высокай тэмпературай, сухім кашлем і праблемамі з дыханнем. Нават 16 студзеня Дзяніс усё яшчэ хварэў і адчуваў слабасць, паведамляюць праваабаронцы. 

15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд справы журналіста. Праз месяц суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вярхоўны Суд 20 снежня пакінуў прысуд без зменаў, а скаргу палітвязня без задавальнення. 

Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1