Твіт МЗС Беларусі

У допісе Глаз кажа пра «нядаўняе апытанне, праведзенае Міжнародным рэспубліканскім інстытутам». 

На сайце Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, які базіруецца ў ЗША, нічога падобнага няма.

Згадка пра такое апытанне з'яўлялася на тэлеканале «Беларусь-1». У сюжэце ад 3 лістапада 2022 года сцвярджалася, што быццам бы прапагандысты здолелі атрымаць «закрытае даследаванне, праведзенае на замову Міжнароднага рэспубліканскага інстытута». Непасрэдным выканаўцам называюць Інстытут Гэлапа, які спецыялізуецца на сацапытаннях.

«Ёсць свае міжнародныя каналы», — тлумачаць на БТ, як атрымалі вынікі.

Гэтае апытанне быццам бы паказала, што толькі 1% людзей давярае Ціханоўскай, а больш за 70% людзей даверылі б кіраванне Беларуссю дзейнай уладзе. Таксама сярод найпапулярнейшых кіраўнікоў замежжа называюцца Пуцін і Сі Цзіньпін, якія быццам набралі па 30%, а заходніх лідараў — Шольца, Дуду, Макрона — адзначылі па 1% апытаных і менш.

Але ёсць нюанс: у сюжэце прапагандыстка Анастасія Бенедзісюк не паказвае само даследванне. Бэтэшнікі проста на словах сцвярджаюць, што нейкае даследаванне існуе.

Замест доказаў — лічбы ў прэзентацыі, якія ўсплываюць з паветра.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Раней хацела жыць ва Украіне — цяпер расказвае, што там нацысты. Хто такая Анастасія Бенедзісюк, новы твар прапаганды

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
А про диаметр «стальных яиц» ничего не говорится в этом «опросе»? / Адказаць
19.01.2023
Ник и Майк подвезли очередную порцию лапши для одурманенных колхозников и лукашистов.
1
Пайшлi вон з Беларусi / Адказаць
19.01.2023
лукашэнка, расея, пуцiн гэта вайна, кроу, знiшчэнне краiны.
0
a.hto.tam.idze / Адказаць
19.01.2023
Апытанне было настолькі сакрэтным, што праводзілася толькі сярод супрацоўнікаў БТ. Цікава іншае - лічба ў 70%. Атрымоўваецца, і тут амерыкосы схлусцілі?
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру