Лукашэнка заявіў, што яго «запрашаюць у Эміраты». І дадаў: «Як ні дзіўна, я стаяў ля вытокаў працы эміратцаў па штучным інтэлекце».

Тлумачэнне такому ён даў не вельмі зразумелае. «Кітайскія вучоныя, яны іх сабралі, грошай далі, і яны сур’ёзна працавалі. І яны мяне прасілі, каб я дазволіў ім працаваць у Беларусі. Я сказаў, ды гасподзь з вамі, прыязджайце», — сказаў ён.

Гутарка ішла пра новы парк «Паўночны бераг», які павінен зʼявіцца на тэрыторыі Цнянскага вадасховішча.

«Чаму я на гэта клюнуў? Не толькі таму, што там $5 млрд інвестыцый будзе, а яны паабяцалі мне стварыць гэты разумны горад. І там магутную адукацыйную платформу па штучным інтэлекце. Там будзе ўніверсітэт, будзем рыхтаваць людзей», — расказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
44
Ха-ха
65
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
4