Ірына Касцевіч

Фота: БелТА

Гардэроб міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч сабраны ў найлепшых традыцыях беларускага чыноўніцкага стылю. Як і многія калегі, Ірына Анатольеўна любіць шыйныя хусткі, строгія касцюмы і багата пакрытыя лакам прычоскі з начосам. І ўсё ж у Касцевіч ёсць свая «стылістычная разыначка» — настальгія па 1980-х і любоў да дарагіх аксесуараў.

Так, дзелавыя вобразы міністр разбаўляе лукамі ў касухах.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Фота: oobsg.by

Акрамя гэтых вобразаў, нашу ўвагу прыцягнуў смарт-гадзіннік, які часта ўпрыгожвае руку палітыка на фота. Без цяжкасці вызначаем у ім Apple Watch, а бакавая кнопка чорнага колеру і скураная папружка нагадваюць лімітаваную мадэль у корпусе з 18-каратнага золата. Кошт такіх гадзіннікаў залежыць ад серыі і года выпуску: цана вагаецца ад 3 тысяч даляраў за больш просты аксесуар да 17 тысяч за ўзор 2020 года.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч з гадзіннікам, які вельмі падобны да Apple Watch Edition 42mm 18-Karat Yellow Gold. Фота: «Свіслацкая газета»

Фота: bobrlife.by

Варта адзначыць, што Касцевіч своеасаблівы трэндсетар у свеце праўладных палітыкаў: чорны жакет з фігурным каўнерам, падобны да жакета міністра, мы знайшлі ў гардэробе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людмілы Ніжэвіч.

Людміла Ніжэвіч злева. Фота: house.gov.by, Мінпрацы і сацабароны

Дэпутат Аксана Гайдук, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, праявіла крэатыў і стварыла (верагодна, рэч пашытая на замову) камізэльку па матывах знакамітага жакета.

Аксана Гайдук справа. Фота: house.gov.by

Вольга Шпілеўская

Любоўю да смарт-гадзіннiкаў вылучаецца кіраўніца Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская. На яе руцэ мы заўважылі Samsung Galaxy Watch Active2. Каштуе такі гадзіннік у разы танней, чым у Касцевіч, — каля 230 даляраў.

Вольга Шпілеўская з гадзіннікам Samsung Galaxy Watch Active2. Фота: «Веснік Магілёва»

Ад гаджэтаў пяройдзем да больш звыклых аксесуараў — сумак.

Сумку, падобную да рэдкай мадэлі Chanel, можна заўважыць у першай намесніцы міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай. Аксесуар выкананы з чорнай скуры з устаўкамі з белай падшыванкі. Цана такой брэндавай сумачкі стартуе ад 4200 даляраў ЗША.

Не выключаем, што перад намі можа быць падробка, — якасць фота не дазваляе разгледзець дэталі, аднак спадзяёмся, што супрацоўніца Мінюста не стане мець справу з фэйкамі.

Першы намеснік міністра юстыцыі Наталля Філіпава з сумкай Chanel. Фота: zav.minsk.gov.by

Марыя Васілевіч

Калекцыю брэндавых сумачак, але больш сціплых, мы пабачылі ў дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Марыі Васілевіч.

Марыя актыўна вядзе суполку ў Facebook, дзе дзеліцца з падпісчыкамі навінамі аб праведзенай працы. На пачатку года Васілевіч наведала тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна Мінска: на сустрэчы лук дзяўчыны ўпрыгожвала сумка Bradshaw ад Michael Kors — актуальная цана такой вагаецца ў межах 480—500 еўра.

Марыя Васілевіч з сумкай Michael Kors. Фота: фэйсбук Марыі Васілевіч

Зрэшты, гэта не адзіная рэч вядомага брэнда ў гардэробе маладой дэпутаткі. Раней, наведваючы Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска, Марыя ўзяла з сабой Mercer medium Michael Kors з дубленай скуры. Сёння яе кошт без уліку зніжкі складае 375 еўра.

Марыя Васілевіч з сумкай Michael Kors. Фота: фэйсбук Марыі Васілевіч

Аксесуар іншага амерыканскага брэнда быў на Марыі ўлетку, калі дзяўчына атрымлівала дыплом расійскага недзяржаўнага інстытута «Маскоўскі інстытут псіхааналізу». На фота бачная мадэль The Snapshot ад Marc Jacobs коштам 360 еўра.

Марыя Васілевіч з сумкай Marc Jacobs. Фота: інстаграм Васілевіч

Мы таксама заўважылі на руцэ Марыі гадзіннік. Але ў адрозненне ад калег па цэху, Васілевіч аддае перавагу не смарт-гадзіннікам, а сціпламу кварцаваму Quardo Pressed Sheffield брэнда Daniel Wellington. Каштуе такі каля 200 даляраў.

Марыя Васілевіч з гадзіннікам Daniel Wellington. Фота: фэйсбук Васілевіч

Вольга Чупрыс

У поле нашага зроку патрапіла таксама намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс. У асноўным чыноўніца вядомая працай над папраўкамі да Канстытуцыі і хвалебнымі выказваннямі ў адрас Лукашэнкі — нядаўна яна называла яго «палітычным геніем».

І няхай нам не ўдалося распазнаць кошт яе гардэробу (меркавана, большасць касцюмаў пашытая на замову), мы заўважылі цікавую дэталь: здаецца, быццам Чупрыс касплэiць стыль Вольгі Карач — выхады ў рэтра-луках у чыноўніцы сустракаюцца ўсё часцей.

Вольга Чупрыс. Скрыншот АНТ

Вольга Карач. Фота: фэйсбук Карач

Звярнiце ўвагу на падабенства прынтоў і далікатна-гуллівы пасыл.

Фота: cherikovnews.by, сацсеткі Вольгі Карач

Што паўплывала на стыль Чупрыс, застаецца толькі гадаць. Але Карач на рэтрасцежку стала першай.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
анатам / Адказаць
20.01.2023
Мария, а Вы какой частью тела попали в депутаты?! Какие у Вас заслуги?!
1
заработала / Адказаць
20.01.2023
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч з гадзіннікам, які вельмі падобны да Apple Watch Edition 42mm 18-Karat Yellow Gold. Фота: «Свіслацкая газета»

а патамуш-та нада работать
а не эта вот эта фсе


https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/308050
0
ви 3а жисть така / Адказаць
20.01.2023
першае фота...
"і багата пакрытыя лакам прычоскі"
а что у нее с кожей? ну просто я беспокоюсь. какие-то страшные красные пятна... аллергия на ЛаК ?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру