Паводле сілавікоў, супраць Максіма распачатая крымінальная справа «за сувязь з тэрарыстычнай арганізацыяй».

«Байпол» 18 студзеня папярэджваў пра рассылку інфармацыі з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у плане «Перамога» і адправіць адпаведнае паведамленне на несапраўдны акаўнт.

Арганізацыя заклікала не пераходзіць ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не адпраўляць ніякіх паведамленняў у адказ, заблакаваць акаўнт, з якога яно прыйшло.

Падкрэсліваецца, што ўся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна ў арыгінальным чат-боце плана «Перамога», у канале «Байпола», а таксама ў канале Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21