Фота: Susan Walsh / AP Photo 

Фота: Susan Walsh / AP Photo 

Амерыканскі чыноўнік дадаў, што перамовы ЗША з Украінай адносна любога контрнаступлення адбываюцца ў кантэксце гарантавання таго, каб украінцы спачатку прайшлі дастатковае навучанне на найноўшым узбраенні, якое перадаў амерыканскі бок.

У гутарцы з невялікай групай журналістаў на ўмовах ананімнасці згаданы чыноўнік таксама заявіў, што Злучаныя Штаты прытрымліваюцца свайго рашэння не даваць танкі M1 Abrams Украіне, паколькі яны дарагія і складаныя ў абслугоўванні.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, які ўдзельнічаў у пасяджэнні фармату «Рамштайн», вітаў паведамленні пра новыя пастаўкі зброі ва Украіну. Паводле яго слоў, гэтая падтрымка дасць магчымасць украінцам не толькі абараніцца ад новага наступу Расіі, але і дазволіць ім пачаць свае наступальныя дзеянні, каб адваяваць тэрыторыю.

У той жа час

старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў арміі ЗША генерал Марк Мілі лічыць, што ваеннымі сродкамі выцесніць расіян з акупаваных тэрыторый Украіны ў гэтым годзе будзе вельмі цяжка.

«Лінія фронту ідзе ад Харкава да Херсона і яна больш-менш статычная, за выключэннем Салядара, Бахмута. Гэта велізарная тэрыторыя, і там застаецца шмат расійскіх сілаў, якія акупавалі Украіну», — сказаў Мілі.

У чацвер Злучаныя Штаты абвясцілі аб выдзяленні Украіне дадатковых 2,5 млрд даляраў вайсковай дапамогі. Пакет будзе ўключаць больш бранятэхнікі і боепрыпасаў.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1