Фота: Efrem Lukatsy, AP
У апошнія дні самыя жорсткія баі вяліся ў трох сектарах. На паўночным усходзе, недалёка ад Крамянной, Украіна, верагодна, дамаглася невялікіх поспехаў і змагла паспяхова абараніцца ад расійскай контратакі.
На бахмуцкім напрамку расійскія вайскоўцы і сілы «Вагнера», верагодна, аднаўляюць баяздольнасць у горадзе Салядары пасля яго захопу ў пачатку тыдня.
На поўдні, у Запарожскай вобласці, абодва бакі засяродзілі значныя сілы, якія вядуць артылерыйскія перастрэлкі і ўступаюць у нязначныя сутычкі, пазбягаючы маштабных наступальных дзеянняў.
У цэлым баявыя дзеянні зайшлі ў тупік. Аднак існуе рэальная магчымасць лакальнага прасоўвання расійскіх вайскоўцаў у раёне Бахмута, канстатуе брытанская разведка.