Па словах Гусакова, усе геафізічныя ваганні рэгіструюцца адмысловымі сейсмічнымі датчыкамі. Ёсць яны, у прыватнасці, у раёне Беларускай АЭС.
«Таму што нам трэба праводзіць маніторынг, якія працэсы з глебай адбываюцца і гэтак далей», — адзначыў Гусакоў.
Паводле чыноўніка, цяпер нібыта праводзіцца пошук месца для будаўніцтва яшчэ адной АЭС, таму вызначаюцца, наколькі спрыяльны рэгіён для такога будаўніцтва.