Заняткі будуць праходзіць па-беларуску і складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў). Таксама ў межах заняткаў плануюцца майстар-класы па выяўленчым мастацтве, народных спевах і яшчэ шмат чаго цікавага.

Выкладчыкі — акцёр тэатра і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах па адрасе Maironio g., 11 (прыватная школа Stambridge). Таксама разглядаецца магчымасць правядзення яшчэ адных заняткаў увечары па буднях.

Кошт заняткаў — 50 еўра на месяц.

Заняткі пачынаюцца з 4 лютага, а арганізацыйная сустрэча для бацькоў і дзетак адбудзецца 28 студзеня ў 11:00 (Maironio, 11).

Калі вы зацікаўленыя ў наведванні студыі, а таксама па ўсіх іншых пытаннях пішыце ў асабістыя паведамленні ў тэлеграм на @unieskladanaje_contact.

А тут можна паглядзець выступ дзетак са студыі на Каляднай імпрэзе.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0