Згодна з новымі патрабаваннямі, пры правядзенні экзамену па фізіцы і хіміі дазволяць выкарыстоўваць калькулятар. Таксама змянілася форма заявы на ўдзел у ЦЭ і шкала пераводу балаў, атрыманых на экзамене, у адзнаку па 10-бальнай сістэме.
Пры правядзенні ЦЭ ў аўдыторыях павінны знаходзіцца педагагічныя работнікі — мінімум тры для кожнай аўдыторыі.
Прадугледжаны выпускны экзамен для экстэрнаў, якія знаходзяцца ў папраўчых установах і ЛПП. А вучні, якія атрымліваюць адукацыю дома, вызваляюцца ад выпускных экзаменаў і ЦЭ на падставе загаду кіраўніка мясцовага аддзела (упраўлення) адукацыі.
Чытайце таксама:
Цэнтралізаваны экзамен будуць здаваць 54 тысячы чалавек
Мінадукацыі вызначыла графік правядзення цэнтралізаванага экзамена ў 2023 годзе





