Па звестках выдання, першапачаткова ўвага будзе засяроджаная на тым, як новая валюта, якую Бразілія прапануе назваць sur (поўдзень), можа стымуляваць рэгіянальны гандаль і знізіць залежнасць ад даляра. Далучыцца да праекта прапануюць і іншым дзяржавам Лацінскай Амерыкі.

Новы валютны блок можа стаць другім па велічыні ў свеце пасля еўра.

Палітыкі Бразіліі і Аргенціны абмяркоўвалі ідэю стварэння адзінай валюты яшчэ ў 2019 годзе. Але тады Цэнтральны банк Бразіліі не падтрымаў гэту ініцыятыву.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?