Адміністратар канала Сяргей кажа «Нашай Ніве», што справу на малодшага брата завялі яшчэ ў канцы лістапада — пачатку снежня па частцы 2 артыкула 208 КК (вымагальніцтва). Ён называе гэту справу сфабрыкаванай, але пакуль не можа агучыць дэталі.
На мінулым тыдні 15-гадовага брата адміна затрымалі і на трое сутак змясцілі на Акрэсціна. За гэты час, кажа Сяргей, не дапускалі ні бацькоў, ні адваката.
У пятніцу падлетка вызвалілі з-пад варты і накіравалі ў «Навінкі», дзе ён утрымліваецца па сёння. Крымінальная справа ў дачыненні да яго не спыненая, з хлопца ўзятая падпіска аб нявыездзе.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»З пачатку вайны канал чыгуначнікаў публікуе інфармацыю пра перамяшчэнне саставаў з ваеннай тэхнікай, а таксама паведамляў пра акцыі «партызанаў».





