Фота: pixabay.com / GabiSanda

Метад перапыненага палавога акта (ППА)

Чаму не працуе? Нягледзячы на вялікую шматвяковую папулярнасць ва ўсім свеце, гэты метад лічыцца адным з самых ненадзейных — цяжарнасць надыходзіць даволі часта. Падчас усяго працэсу палавога акта выдзяляецца невялікая колькасць спермы, і гэтага можа быць цалкам дастаткова для таго, каб зачацце адбылося.

Каляндарны метад кантрацэпцыі

На чым ён заснаваны? Зацяжарыць можна толькі ў дні, блізкія да авуляцыі. І калі жанчына мае ідэальна дакладны менструальны цыкл, яна можа разлічыць так званыя «бяспечныя дні», зацяжарыць у якія верагоднасць невялікая.

Чаму не працуе? На працягу аднаго менструальнага цыкла авуляцыя можа зрушвацца, і прадбачыць гэта немагчыма. Напрыклад, фалікул можа развівацца даўжэй, чым звычайна, авуляцыя пачнецца на некалькі дзён пазней, і цяжарнасць наступіць якраз у тыя дні, якія жанчына ўпэўнена лічыць «бяспечнымі».

Метад лактацыйнай аменарэі

На чым ён заснаваны? У жанчыны, якая корміць, істотна павялічваецца выпрацоўка пралактыну, які заглушае авуляцыю.

Чаму не працуе? Для таго, каб метад лактацыйнай аменарэі працаваў, грудное кармленне павінна быць поўным, гэта значыць кармленні па патрабаванні дзіцяці, начныя кармленні, поўная адсутнасць дакорму і прыкорму — у такой сітуацыі рызыка зацяжарыць сапраўды зніжаецца, але усё роўна існуе. Акрамя таго, вы не зможаце адсачыць той момант, калі рэпрадуктыўная сістэма пачне аднаўляцца пасля родаў і наступіць першая авуляцыя.

Спрынцаванні похвы пасля палавога акта

На чым ён заснаваны? Нібыта кіслотнае асяроддзе аказвае на сперматазоіды неспрыяльнае ўздзеянне, у выніку чаго яны гінуць. Менавіта з гэтай мэтай некаторыя жанчыны заліваюць у похву воцат. З мэтай «забіць» сперматазоіды прымяняецца таксама марганцоўка, мыльны раствор або ў похву закладваюць долькі лімона.

Чаму не працуе? Ніякае спрынцаванне ніякімі вадкасцямі не здольнае «дагнаць» сперматазоіды і вымыць іх з похвы цалкам.

З усіх пералічаных метадаў спрынцаванне — самы недальнабачны, так як яно не толькі бескарыснае ў плане кантрацэпцыі, але яшчэ і шкоднае для здароўя, бо можа прывесці да хімічнага пашкоджання слізістай похвы і парушыць яе натуральную мікрафлору. Бактэрыі не змогуць забяспечваць выкананне бар'ернай функцыі, і арганізм будзе не абаронены перад інфекцыямі.

Часам жанчыны перастаюць засцерагацца ў перыяд перад менапаўзай, калі месячныя ўжо могуць быць нерэгулярныя. Аднак зрэдку авуляцыі ўсё адно яшчэ здараюцца, таму цяжарнасць можа неспадзявана наступіць.

Такім чынам, калі цяжарнасць не ўваходзіць у вашы планы, райцеся з лекарам і выбірайце правільную кантрацэпцыю.

label.reaction.like
36
label.reaction.facepalm
16
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
даведка / Адказаць
23.01.2023
Очень актуальная для многих статья после ценного указания о размножении от Натальи Ивановны Кочановой. ))
0
Победобесие / Адказаць
23.01.2023
Моя мамка рассказывала, что забеременела мной в тот момент, когда спринцевала влагалище марганцовкой. И вот я вырос и когда мне женщина предлагает секс у меня волосы на голове дыбом становятся и больше ничего. Может это от спринцевания?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру