«У міліцыянта было дзве відэакамеры і добры настрой. Адна камера на грудзях, другую трымаў у руках, — піша ў фэйсбуку доктарка Мая Церакулава. — Здымаў людзей у чарзе ля польскага консульства. Чарга напружана яго не заўважала.

Міліцыянт падышоў да пажылой ахайнай жанчыны, спытаў нешта накшталт «гэта што ж, вы дакументы забіраць?», пры слове «забіраць» спіна хлопца наперадзе мяне нацягнулася спружынай.

Мы прыслухаліся, не паварочваючы галавы. Жанчына адказала, што яна полька і едзе на радзіму. Міліцыянт весела сказаў «шчаслівай дарогі».

Чарга была на вуліцы, да другога акенца. Так, забіраць ужо пададзеныя дакументы, у аўторак з двух да трох. Холадна, слізка, усе пераступаюць з нагі на нагу. Турыстычных візаў больш не даюць, у кожнага ў чарзе былі прычыны. Прычыны маглі не спадабацца міліцыянту.

Да польскага консульства ў Мінску прымыкае банк. Да банка пад'ехаў інкасатарскі бус. Некалькі хлопцаў ірванулася ўбок, нехта ўцёк. Міліцыянт зняў на камеру, яму было смешна. Тузаныя мы нейкія.

Адзін з апошніх успамінаў аб Беларусі. Публікацыю аб першым успаміне нядаўна я пабаялася размяшчаць на сваёй старонцы. У апошнія тыдні ў Беларусі асабліва страшна было — не дадуць з'ехаць.

І скрыншоты перапіскі баялася апублікаваць. Хоць дыялог вельмі ілюстрацыйны.

Ніхто ўнутры Беларусі не раскажа, як там цяпер, сядаць у турму за выказванні ў інтэрнэце або інтэрв'ю СМІ лічыцца дурасцю».

label.reaction.like
7
label.reaction.facepalm
7
label.reaction.smile
7
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
72
label.reaction.anger
30

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

31
ром / Адказаць
23.01.2023
интересно кто бы защищал Беларусь от путина??? если они от буса шугаются,,,
пиз,,, ть в твитерах не мешки ворочать
0
А / Адказаць
23.01.2023
Няхай смяюцца, смяецца той хто смяецца апошнім.
6
Кот / Адказаць
23.01.2023
А, так на тебя одного вся надежда
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру