«Сёння мы сабраліся, таму што над намі, калі зноў пагражае гэты вораг усім нам, над намі вісіць дух гэтых паўстанцаў, якія пайшлі на смерць, каб гэты дух падымаў цэлыя пакаленні. Кастусь Каліноўскі, які ўзначальваў паўстанне на Беларусі, перад шыбеніцай напісаў ліст да народа, які заканчваўся вешчымі словамі: тады, народзе, будзеш свабодны, калі над табой маскаля ўжо не будзе. Вось гэта запавет людзей, якія пайшлі на смерць, ён важны цяпер і для нас», — сказаў Зянон Пазняк на акцыі памяці.

На Лычакаўскіх могілках пахаваныя ўдзельнікі паўстання, найбольш вядомы з якіх віцебскі харунжы Сымон Шыдлоўскі. Акцыю арганізавала польская дыяспара ва Украіне, на ёй прысутнічалі таксама дыпламаты Польшчы, Літвы і прадстаўнікі гарадскіх і абласных уладаў Львова.

Зянон Пазняк падкрэсліў, што гісторыя паўстання Кастуся Каліноўскага важная для народаў Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны.

«Патрэбная дапамога ўкраінцам, каб гэты мордар быў разбіты. І мы мусім вярнуцца да таго, што было ў пачатку. І цяпер аб гэтым гаворыцца ў Польшчы, аб тым, каб Усходняя Еўропа аб’ядналася, каб была Балта-чарнаморская супольнасць. І тады Усходняя Еўропа будзе прыкладам для ўсёй Еўропы», — перакананы ён.

«Так будзе, бо ва Усходняй Еўропе думаюць не толькі рацыяй, але і сэрцам. Хай жа гэты сцяг будзе для нас сімвалам, як трэба змагацца, і як трэба перамагчы адвечнага ворага — расійскі імперыялізм. Усімі сіламі дапамагайма Украіне! Слава Украіне! Героям слава!» — заклікаў Зянон Пазняк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

20
Маладэчна мебель / Адказаць
23.01.2023
Пазьняк так доўга змагаўся з агентурай, што даў ёй сабе атачыць цалкам. Персанаж на фота побач - Лёлік. Яшчэ паўгады таму абнімаўся з рускамірскімі Цапкалам і Балкунцом. Увайшоў у іхную "раду", атрымаў ад іх мандат... І хлоп! ён ужо цвёрды пазьняковец!
1
Мойша / Адказаць
23.01.2023
Маладэчна мебель, а можа ён і раней быў пазнякоўцам і для таго і пасябраваў з рускамірскай апазіцыяй 20 года, ня думалі пра гэта
6
Цвёрды пазняковец / Адказаць
23.01.2023
Маладэчна мебель,
Отличная компания! Кто, кроме нашего персонажа (№13) ещё там твёрдый позняковец? 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру