Суд пакараў палітвязня 5,5 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Былы вязень наваполацкай калоніі распавёў пра ціск на Сяргея: 

«Напрыклад, Сяргей Капанец быў у ШІЗА за тое, што пагутарыў з Віктарам Бабарыкам, але рапарт быў напісаны за тое, што ён нібы парушыў лакалізацыю на прамзоне. Наогул Сяргей Капанец — самы часты госць ШІЗА ў ПК-1. Яму вешаюць парушэнні заўсёды з выдуманых прычын. Ён ездзіць у ШІЗА ледзь не штомесяц. Агулам у яго сабралася каля 150 сутак у ШІЗА».

Падтрымайце яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Cяргей Васільевіч Капанец.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6