«Вясна і пачатак лета будуць вырашальнымі ў вайне. Калі буйны наступ Расіі, запланаваны на гэты час, праваліцца, гэта стане крахам Расіі і Пуціна», — заявіў ён.

Адказваючы на ​​пытанне пра тое, ці можа вайна скончыцца ў 2023 годзе, намеснік начальніка ГУР адказаў, што яны пакуль не могуць зазіраць далёка, бо павінны прайсці гэты першы этап — вясну і пачатак лета.

Па словах Скібіцкага, змена расійскага вайсковага кіраўніцтва, заканчэнне першага этапу мабілізацыі і перагрупоўкі расійскай арміі сведчаць пра тое, што асноўная актыўнасць расіян будзе разгортвацца на Данецкім і Луганскім кірунках.

У разведцы чакаюць, што прыблізна ў лютым-сакавіку будуць баі за гэтыя дзве вобласці, а расіяне пастараюцца ўзяць пад свой кантроль Купянск, Сватава і Крамянную.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1