Фота: av.by

На пачатку 2010 года расійскія распрацоўшчыкі збіраліся наладзіць серыйны выпуск гібрыдных і электрычных аўтамабіляў уласнай распрацоўкі і вытворчасці. Амаль адразу да праекта далучыліся беларусы. У серыйную вытворчасць аўтамабілі спачатку планавалі запусціць у 2012 годзе, пазней дату перанеслі на 2015 год. Але да серыйнага выпуску так і не дайшло. У 2014 годзе праект закрыўся. 

Пасля гэтага нікому не патрэбныя прататыпы прывезлі ў Беларусь.

Два з іх цяпер у продажы. У Мінску выстаўлены трохдзвернае Ё-крос-купэ і Ё-фургон

Абодва аўтамабілі няспраўныя. У іх адсутнічаюць рухавікі і элементы салона. Перасоўвацца Ё-мабілі могуць толькі на эвакуатары. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Прадавец адзначае, што эксклюзіўныя прататыпы — калекцыйныя экзэмпляры. 

«Ідэальны для брэндавання шоукар, рэклама аўтабрэнда і г.д.», — пазначана ў апісанні. 

Кожны з Ё-мабілей ацэнены ў 17 тысяч даляраў. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Папярэдні раз Ё-мабілі выстаўлялі на продаж у 2018 годзе, тады ў Мінску прапанавалі адразу 6 аўто. Прадавец удакладняў, што аўтамабілі знаходзяцца ў «розным стане», ад чаго і будзе залежаць выніковая цана. Папярэдне яны былі ацэненыя ў 79 000 даляраў.

Чытайце таксама: 

Змяніліся правілы куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў

Летась фізасобы імпартавалі ў 2,4 раза больш машын, чым год таму. Якія аўто часцей везлі з Еўропы і ЗША?

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
18
label.reaction.smile
25
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
бабулька-хиппи-металлист и панк / Адказаць
23.01.2023
вспоминается анекдот...
сидят в чистом поле хиппи, металлист и панк. сидят-тупят. хиппи первым прерывает молчание:
- эх, сейчас бы косячок - покурили бы...
вздыхают. сидят-тупят дальше. через какое-то время металлист:
- эх, сейчас бы цепи...
- зачем тебе цепи?
- погремели бы...
вздыхают. сидят-тупят дальше. еще через какое-то время панк:
- эх, сейчас бы дверку от  ̶ё̶-̶м̶о̶б̶и̶л̶я̶ камаза
- зачем тебе дверка от камаза?
- посидели бы, в окошко поглядели бы...
1
a.hto.tam.idze / Адказаць
23.01.2023
Гэты экспанат зойме ганаровае месца ў музеі дасягненняў луканомікі. Побач з шэдэўрамі накшталт агурка-уборачнага камбайна, першай у свеце сеткі 4G, тэлевізараў Гарызонт з напісанымі шарыкавай асадкай цэтлікамі, матацыкламі "Мінск", і са шмат шмат чым іншым...
0
рбзк / Адказаць
23.01.2023
Вот оно, очередное чудо российского автопрома в категории «аналогов нет», которое может передвигаться только на эвакуаторе.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру