Фота: nsenergybusiness.com

Гронінгенскае газавае радовішча размешчанае ў сейсманебяспечнай зоне ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Нідэрландаў, недалёка ад мяжы з Германіяй.

Яно з 1963 года доўгі час было асноўнай крыніцай газу для Еўропы. Але цяпер патэнцыял радовішча выкарыстоўваецца толькі часткова. Гадавая здабыча скарацілася да 2,8 млрд кубаметраў — мінімуму, неабходнага для падтрымання працы помпаў.

Нягледзячы на ціск на ўрад, каб павялічыць здабычу ў 2022 годзе з-за дэфіцыту газу ў Еўропе, кіраўніцтва краіны на гэта не пайшло. Па словах Війлбрыфа, ён, наадварот, хацеў бы спыніць усе работы на радовішчы да 1 кастрычніка 2023 года. Але калі пасля зімы ў Еўропе будзе недахоп газу, радовішча застанецца адкрытым да кастрычніка 2024-га.

Чыноўнік падкрэсліў, што здабываць газу больш дакладна не будуць з меркаванняў бяспекі. З 1980-х у вобласці радовішча штогод адбываецца да 100 землятрусаў, выкліканых свідраваннем. Bloomberg пісаў, што з 327 тысяч дамоў у рэгіёне пацярпелі прынамсі 127 тысяч. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Мойша / Адказаць
23.01.2023
Усё слушна, ёсць жа расея,чаму ў іх не купляць, пляваць на ахвяры ва Ўкраіне, галоўнае каб немцам ды нідэрляндцам было камфортненька жыць.
0
Nick / Адказаць
23.01.2023
>>Гронінгенскае газавае радовішча размешчанае ў сейсманебяспечнай зоне Там няма ніякай сейсманебяспечнай зоны. Землятрусы выкліканыя менавіта здабычай газу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру