У выпуску аўтар расказвае:

  • чаму Анемпадыстаў з'яўляецца чалавекам эпохі беларускага адраджэння;
  • як паэт стаў адным з заснавальнікаў беларускага дызайну;
  • за што прысуджаецца прэмія імя Міхала Анемпадыстава;
  • як гучыць любімы верш класіка;
  • кніга Міхала Анемпадыстава «Простыя словы» — пра што яна;
  • якія мянушкі былі ў Анемпадыстава ў войску з-за яго складанага прозвішча.

Вось некалькі думак з відэа:

Некаторыя з іранічных і вострасатырычных вершаў з «Народнага альбома» перасталі быць смешнымі. Як мы рагаталі пры канцы 90-х з няўмелага клоўна Аляксандра Лукашэнкі, як мы зубаскалілі з нагоды яго трасянкі, з нагоды яго савецкай настальгіі, з нагоды яго палітычных прэтэнзій зрабіцца валадаром аб'яднанай з Беларуссю Расіі. Як гэта сёння перастала быць смешным, і зрабілася яшчэ і балюча. У час, калі беларускі рэжым зрабіўся марыянеткавым дадаткам да агрэсіўнай імперыі, а Беларусь ператварылася ў прахадны двор для расійскай узброенай набрыдзі.

Часам сумна да слёз, як лёс, як сама халодная скразняковая рэчаіснасць забірае самыя цёплыя і гарачыя сэрцы, якія рабілі і робяць Беларусь беларускай. З іншага боку, прыемна разумець, што Міхал Анемпадыстаў са схаванага героя другога плана, калі твой унёсак бачаць па выніках тваёй працы, але не атаясамліваюць гэта з табой, ператвараецца ў легендарную і культавую постаць.

Беларус з яго ўтульнасцю быцця ў цэнтры легендарнага праекта «Народны альбом». Слухаючы пра «хлеб на стале» і «полымя ў печы», шмат хто з нас уяўляе бабуліну хату і прымервае на сябе свае дзіцячыя ўспаміны. Міхал парадаксальна гараджанін у n-ым пакаленні і ніколі не меў такой бабулінай хаты, каб прыязджаць на вакацыі, таму, як «Простыя словы», так і ўвесь «Народны альбом» — гэта выдуманы аўтарам міф, гэта культуралагічнае даследаванне нашага месца на памежжы паміж вялікімі дзяржавамі, што гатовыя нас паглынуць.

Беларусы, безумоўна, вытрымаюць усе скразнякі, таму што, як пісаў сам Міхал Анемпадыстаў: «Усё будзе добра. Дзень прыйдзе новы». Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0