Фота: Office Life

Фота: Office Life

У Мінску ўжо адкрыліся сем «Віталюраў».

Першыя абноўленыя крамы з'явіліся па адрасах Пушкіна, 24, Лабанка, 26 і Філімонава, 10. Перазапуск прайшлі і супермаркеты на Галадзеда, 34-а ў Чыжоўцы, на вуліцы Касманаўтаў, 5-а ў Малінаўцы, на фермерскім рынку «Валяр'янава» на Лагойскай, 5-а, а таксама крама ў аграгарадку Гатава на Металургічнай, 18-а. Астатнія крамы абяцаюць адкрываць па меры гатоўнасці.

Прадстаўнікі «Санты» дадалі, што ставяць мэтай адкрываць аб'екты з поўнай асартыментнай загрузкай, а таксама максімальна захаваць наяўны персанал.

Па словах дырэктара ТАА «Санта Рытэйл» Аляксандра Чуйко, на першым этапе гандлёвыя аб'екты захаваюць сваю назву, а да пытання рэбрэндынгу кампанія пяройдзе пазней. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0