У верасні ў Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Аляксандр Фядута атрымаў 10 гадоў зняволення. 

Фядута быў накіраваны адбываць пакаранне ў Магілёўскую калонію, але патрапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў папраўчую ўстанову: абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі.

«Днямі муж мне і патэлефанаваў, і ліст ад яго прыйшоў у мінулую пятніцу, — распавяла «Народнай Волі» Марына Шыбко, жонка Аляксандра Фядуты. — Па тэлефоне пагаварылі ўсяго тры хвіліны, таму нічога важнага не абмяркоўвалі. Шчыра кажучы, я нават асабліва і не спадзявалася на гэты тэлефонны званок, усё было абсалютна нечакана.

Аляксандр паведаміў, што ўжо выйшаў з турэмнай бальніцы. Падлячылі яго там, крыху здароўе аднавілі…

Таксама прыйшоў і ліст. Саша напісаў, што збіраецца пісаць кінасцэнарый, а для працы над ім будзе замаўляць пэўныя кнігі. Галоўнае — каб здароўе не падводзіла».

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1