Пра гэта са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамляе агенцтва Bloomberg. ЗША спрабуюць высветліць, ці ведае Пекін пра гэтую дзейнасць.

У чым менавіта заключаецца дапамога, незразумела. Вядома толькі ў агульных рысах, што дапамога ваенная (зрэшты, гаворка не ідзе пра зброю), і эканамічная: яна не даходзіць да масавага ўхілення ад рэжыму санкцый ЗША і іх саюзнікаў. Крыніцы Bloomberg мяркуюць, што кітайскія кампаніі свядома садзейнічаюць Расіі ў яе ваенных дзеяннях.

Прэзідэнт Сі Цзіньпін пазбягае крытыкі Расіі з-за вайны, але пры гэтым прапанаваў згуляць ролю ў мірных перамовах і выступіць супраць выкарыстання ядзернай зброі ў канфлікце.

Калі высветліцца, што кітайскія дзяржкампаніі сапраўды падтрымлівалі ўварванне ва Украіну, гэта будзе мець трывожныя наступствы для палітыкі ЗША ў дачыненні як да Расіі, так і Кітая, піша Bloomberg.

Стратэгія ЗША ў дачыненні да Украіны заснаваная ў тым ліку на ізаляцыі ўрада прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, імкненні задушыць яго эканоміку. Узмацненне падтрымкі з боку Кітая, другой па велічыні эканомікі свету, можа прыкметна падарваць гэтую стратэгію, падсумоўвае агенцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
А чаго аы чакалі ад краін тэрарыстак / Адказаць
24.01.2023
Было дурнотай спадзявацца на іншае, кітай трымае канц лягеры, вядома што ён аказвае дарамогу расеі каб аслабіць ЗША.
0
Mike / Адказаць
24.01.2023
>>ЗША спрабуюць высветліць, ці ведае Пекін пра гэтую дзейнасць Яны гэта сур’ёзна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру