Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак

Адкрыць ячэйку «Белай Русі» ў эміграцыі, падпісацца ў тэлеграме на ўсіх прапагандыстаў? Як будзе вызначацца, ці дастаткова ты ябацька? 

Вось вернецца чалавек, уладкуецца ў дзяржаўную ўстанову, будзе трымацца ўбаку ад абмеркавання палітыкі і любых вострых размоў. Гэтага дастаткова ці не? 

Можна пайсці далей і па вяртанні некалькіх тысяч «збеглых» арганізаваць іх з'езд у Палацы спорту. З калектыўным пакаяннем і хрышчэннем у ябацькі ад манахіні Гаўрыілы. І ўсё гэта трансляваць — не ў жывым эфіры, канечне — не дай бог, штосьці пойдзе не па плане.

Лагічна будзе склікаць яшчэ адну камісію — па ябацькаўскім пытанні. Уключыць туды правераную дэпутатку Ананіч, Азаронка і Гладкую, Карпянкова і Васкрасенскага. Тым, хто вытрымае планку лаяльнасці, на выхадзе — пасведчанне і майку з лукашэнкаўскай цытатай. Міласці просім у наша грамадства.

А пасля раз на квартал абыходзіць усіх пакватэрна. Правяраць, ці стаіць на паліцы «бестселер» ад Шведа «Генацыд беларускага народа», ці ляжыць на часопісным століку выпісаная «Советская Белоруссія», ці заменены эплаўскі ноўтбук на навінку ад «Гарызонта». Ці яшчэ плінтус, з-пад якога нельга высоўвацца, надзейна трымае чалавека ў дазволеных рамках.

Напэўна, так выглядае вяртанне людзей з-за мяжы ва ўяўленні лукашэнскаўскай сістэмы. 

На сённяшняй нарадзе, падаецца, проста ўраўнавалі ўсіх, хто з'ехаў за мяжу — і тых, хто бег ад палітычнага пераследу, і тых, хто проста рэлакейтнуўся, бо працадаўца перанёс офіс у іншую краіну. Маўляў, вінаватыя аўтаматам усе, а каму можна бяспечна вяртацца — разбяруцца ў індывідуальным парадку. 

Як трапна жартуюць у сацсетках, хто гатовы прайсці «фільтрацыю» для вяртання?

(гартайце ніжэй, каб чытаць сайт далей)

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
label.reaction.like
19
label.reaction.facepalm
10
label.reaction.smile
42
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
4
label.reaction.anger
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Васіль / Адказаць
24.01.2023
Думаю калі чалавек не блюе пры погляду на выяву Лукашэнкі- гэта ўжо дастатковы доказ
1
Чаркашкварка / Адказаць
24.01.2023
Ну як, у прынцыпе гэта псiхiятрычны профiль, гэта павiнны правяраць псiхiатары наколькi той сёй мазаiчна шызануты
0
Паляшук / Адказаць
24.01.2023
Пасведчанне - 15 рэ., майка - 30 рэ., здаць грошы і распісацца ў журнале, разборліва напісаць расшыфроўку прозвішча, імя, па бацьку і пакінуць нумар тэлефона для далейшага ўдзелу ў патрыятычных мерапрыемствах. Захад вас так учцёт? Нет. І ваабшчэ нікаму вы там ні нужны. А радной уласці - нужны! Бо з кожнага па 30+15, а ешчо - падаходны, фсзн, ндс, едзіный, акцыз з цыгарэт і алкашкі!... Вазврашчайцесь, залатыя вы нашы падданыя! Міласці просім у ИТЛ "Белоруссія".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру