«Леапарды» пад дацкімі сцягамі на вучэннях у Эстоніі. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

«Леапарды» пад дацкімі сцягамі на вучэннях у Эстоніі. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

Гаворка ідзе як мінімум пра адну роту гэтых танкаў, гэта 14 штук. Танкі нібыта ўжо пачалі паступаць са складоў бундэсвера.

Берлін таксама мае намер ухваліць пастаўкі танкаў Leopard ва Украіну іншымі краінамі. Раней кіраўніца нямецкага МЗС Аналена Бербак заявіла, што Германія не будзе пярэчыць пастаўкам Польшчай танкаў Leopard Украіне.

Чакаецца, што афіцыйна рашэнне аб адпраўцы танкаў будзе агучанае ў сераду.

«У рамках актуальнага пытання ў сераду, 25 студзеня 2023 года, Бундэстаг разгледзіць пытанне магчымых паставак танкаў Leopard з Германіі ва Украіну. Пасяджэнне адбудзецца па просьбе парламенцкай групы ХДС/ХСС, якая хоча «спыніць «леапардавую» блакаду федэральнага ўрада» і асцерагаецца страты даверу да федэральнага ўрада сярод саюзнікаў», — гаворыцца ў паведамленні на сайце парламента ФРГ.

Чытайце таксама:

Польшча афіцыйна запрасіла згоду Германіі на пастаўкі Украіне танкаў Leopard-2

Германія не будзе пярэчыць, калі Польшча адправіць танкі Leopard 2 ва Украіну

Маравецкі: Польшча гатовая стварыць кааліцыю для перадачы Украіне «Леапардаў» без Германіі

Der Spiegel: Германія гатовая перадаць Украіне толькі 19 самых старых «Леапардаў»

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0