Андрэй Швед

Па словах Шведа, камісія будзе тлумачыць тым, хто з'ехаў, іхні статус і парадак вяртання. Яшчэ адна яе задача — прымяніць прававыя механізмы ў адносінах да тых, хто раскаяўся, «з тым, каб яны і далей былі паўнавартаснымі грамадзянамі нашай краіны».

Таксама ён расказаў пра прыкладны парадак дзеянняў пры звароце ў камісію. Грамадзяніну неабходна будзе напісаць заяву, прыкласці да яе копію пашпарта, растлумачыць абставіны знаходжання за мяжой, напісаць, чаму ён лічыць, што да яго могуць быць прэтэнзіі. Таксама спатрэбяцца запэўніванні, што грамадзянін ёсць або будзе законапаслухмяным і ніколі не парушыць лукашэнкаўскіх законаў. Пасля таго камісія разгледзіць рашэнні і дасць пісьмовы адказ.

Швед пералічыў катэгорыі беларусаў, якія могуць падаць зварот у камісію.

У першую групу ўваходзяць тыя, хто «шчыра памыляецца» адносна наяўнасці да іх прэтэнзій з боку дзяржавы. 

«Яны думаюць, што да іх ёсць нейкія прэтэнзіі, але насамрэч іх няма апрыёры, і яны шчыра памыляюцца», — заявіў Швед.

У другой групе — грамадзяне, якія здзейснілі нязначныя з пункту гледжання рэжыму правіны, напрыклад, звязаныя з адміністрацыйнай адказнасцю, або якія маюць прыкметы злачынства, не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі ці памыляюцца адносна наступстваў сваіх дзеянняў.

«Можа быць там даўно мінуў тэрмін даўніны. Можа быць, там мера пакарання, не звязаная з абмежаваннем і пазбаўленнем волі», — растлумачыў пракурор.

Трэцяя група — тыя, якія здзейснілі «менш цяжкія злачынствы», раскаяліся, публічна пра гэта заявілі, выклалі свае матывы раскаяння і запэўніванні.

«Ёсць дастатковая колькасць механізмаў прававых, дзе гэтая асоба ў адпаведнасці з законам панясе адказнасць, але гэтая адказнасць дакладна не будзе звязаная з пазбаўленнем альбо абмежаваннем волі. І такія гарантыі, што гэта асоба атрымае», — заявіў Швед.

Па словах Шведа, той, хто звярнуўся ў камісію, зможа атрымаць падпісаны дакумент аб адсутнасці прэтэнзій і паказаць яго на мяжы.

Адносна ж засцярогаў, што прэтэнзіі карных органаў могуць узнікнуць ужо пасля вяртання ў Беларусь пасля адказу камісіі, Швед адзначыў, што такое магчыма толькі з яго згоды.

«Калі камісія прымае рашэнне ў дачыненні да дзеянняў, учыненых да прыняцця рашэння аб магчымасці ўезду, то якія-небудзь дзеянні ў дачыненні да гэтай асобы магчымыя будуць толькі са згоды генеральнага пракурора, гэта значыць старшыні камісіі.

У гэтым выпадку мы, вядома, будзем разбірацца. У гэтым выпадку мы даём гарантыю таго, што, вядома, ніякія меры працэсуальнага прымусу не будуць прымяняцца, калі толькі ён не здзейсніў цяжкае або асабліва цяжкае злачынства, якое ён ўтойвае», — сказаў Швед.

Генпракурор заявіў, што камісія будзе старанна вывучаць кожнага з таго, хто звярнуўся, каб не прапусціць у Беларусь «экстрэмістаў і тэрарыстаў». Праверка будзе праходзіць «у рамках тых інфармацыйных рэсурсаў і масіваў, якія ёсць у праваахоўнай сістэме».

Па словах Шведа, у першую чаргу камісія будзе працаваць з тымі беларусамі, якія раскаяліся і заявілі пра гэта публічна.

Швед таксама распавёў, якое пакаранне можа прымяняцца да людзей, калі камісія вызначыць іх віну. Сярод магчымых захадаў — унясенне грашовага закладу.

«Здзейсніў злачынства. Ён звяртаецца да нас. Мы гаворым: так, аб'ектыўна пацвярджаецца ваша віна ў здзяйсненні такога злачынства, за якое можа быць у адпаведнасці з законам прызначаная такая і такая мера пакарання. У выпадку вашага дзейнага раскаяння, публічнага раскаяння вы можаце вярнуцца. Мы вам гарантуем, што ў дачыненні да вас не будзе абраная мера стрымання, звязаная з абмежаваннем свабоды, але пры гэтым укаранёныя іншыя інстытуты: паручальніцтва, грашовы заклад, іншыя меры стрымання, не звязаныя з абмежаваннем свабоды», — заявіў Швед.

Такім чынам, можна канстатаваць, што ўсе гарантыі, якія можа даць рэжым тым, хто яму паверыць і вырашыць вярнуцца, — гэта ягонае чэснае слова. Нават тую паперку аб нібыта адсутнасці прэтэнзій, якія абяцаюць выдаваць, можна лёгка ператварыць у нішто, калі на гэта дасць згоду Швед. Класіфікацыі «злачынстваў» адносна іх цяжару таксама нічога не вартыя ў сістэме, дзе заканадаўства трактуецца адвольна. Да таго ж першапачатковая «адсутнасць прэтэнзій» не гарантуе таго, што гэтыя прэтэнзіі не могуць з'явіцца пасля таго, як чалавек прыедзе ў Беларусь і яго дадаткова не вывучаць «у рамках тых інфармацыйных рэсурсаў і масіваў, якія ёсць у праваахоўнай сістэме». 

І не можа не насцярожваць апошні абзац, у якім Швед гаворыць пра «іншыя інстытуты: паручальніцтва, грашовы заклад, іншыя меры стрымання, не звязаныя з абмежаваннем свабоды». Пры прымяненні гэтых «інстытутаў» цалкам можа стацца так, што чалавека сапраўды не пасадзяць, але абкладуць паборамі ў неймаверных памерах — як гэта ўжо здарылася з праграмістамі, да якіх прымяняюць дзесяцікратныя мультыплікатары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
А / Адказаць
25.01.2023
Брахня!
Ужо і пра іэрміны даўніны ўспомнілі.
Мо хутка ўспомнять пра тое, што закон не мае адваротнай сілы?)))
Не, карнікі, да вас толькі на танку альбо сведкам на суд.
0
97% / Адказаць
25.01.2023
Пакуль не вызваляць усіх палітычных вязьняў - ня будзе і гаворкі пра вяртаньне ў Беларусь
0
ром / Адказаць
25.01.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру