Элеанора Язерская — актрыса, тэле— і радыёвядучая. Яе называюць адной з самых экстравагантных жанчын беларускага ТБ. Язерская нарадзілася ў 1946 годзе і ўсё жыццё пражыла ў Мінску. Яе голас беларусы ведалі па «Салоне Элеаноры Язерскай», які выходзіў на БТ у 90-х, цыкле аўтарскіх перадач «Жанчыны XX стагоддзя» на СТБ і перадачах на радыё «Мір».

Элеанора Язерская памерла ў 2014 годзе, ёй было 67 гадоў.

У 2015 годзе кватэру прадавалі ў зыходным выглядзе, з рэчамі Язерскай за 140 тысяч даляраў, але пакупнік, мяркуючы па ўсім, не знайшоўся.

Так кватэра выглядала пры жыцці Элеаноры Язерскай

Так кватэра выглядала пры жыцці Элеаноры Язерскай

— Антыкварны гадзіннік у гасцінай, дарагі мейсенскі сервіз, фатаграфіі ў прыгожых рамках і яшчэ шмат-шмат рэчаў, якія робяць проста кватэру раскошным прыстанкам сапраўднай дзівы, — так дзесяць гадоў таму апісваў кватэру Язерскай tio.by.

Цяпер у кватэры зрабілі рамонт, рэчы вывезлі.

Гэта пустая двухпакаёўка з белымі сценамі, паркетам і пліткай на падлозе. Кватэра знаходзіцца на другім паверсе цаглянай пяціпавярхоўкі на праспекце Незалежнасці, 35.

Гэта заўважны дом на плошчы Перамогі з крамай «Шчодры». Уваход у падʼезд — з вуліцы, а не з двара. На гэты момант, дарэчы, звяртала ўвагу і сама Элеанора Язерская, расказваючы пра сваю кватэру.

Плошча кватэры — 61 кв. м, цана — каля 120 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Правілы жыцця ад Элеаноры Язерскай

Навумчык: Язерская застанецца ў гісторыі аўтарам выразу «Закат над болотом»

Клас
11
Панылы сорам
14
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
20
Абуральна
8