Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага абвінавацілі ў незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных (ч. 1 і ч. 2 арт. 203-1 КК), неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй (ч.1 арт. 352 КК), а таксама перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 КК). Судовы працэс вёў суддзя Васіль Аўрусевіч.

Былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага затрымалі амаль год таму — 27 лютага 2022 года ў Мінску. Сутнасць абвінавачвання дакладна невядомая. Верагодна, гаворка ідзе пра перадачу персанальных звестак сілавікоў у пратэсныя чаты.

У выніку Аляксандру Сазонаву прысудзілі 3 гады калоніі са штрафам на суму 18 500 рублёў, а Яўгену Васілеўскаму — 2 гады калоніі са штрафам на суму 11 100 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14