Усе ткацкія ўзоры, змешчаныя ў кнізе, узятыя з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі з’яўляюцца непасрэднай часткай узораў, таму, упісаўшы правільныя адказы, можна нібыта самoму выткаць нанова палатно. І зрабіць гэта не толькі тэарэтычна, але і візуальна.
Геаметрыя тканага палатна нагадвае не толькі сістэму крыжаванкі, але і пікселі (найменшыя адзінкі выявы на маніторы), таму апошняй «посцілкай» будзе QR-код з зашыфраванай спасылкай на сайт выдавецтва, на віртуальную старонку з адказамі на пытанні крыжаванкі.
Замовіць альбом можна тут.
Чытайце таксама:
Куды пайсці ў выхадныя 27—29 студзеня ў Мінску, Варшаве, Вільні і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы
Гэта праўда, што адна ежа можа выклікаць дэпрэсію, а іншая — падняць настрой?





