У Гродзенскім абласным судзе 21 лістапада 2022 года асудзілі палітзняволенага Ілью Краўчэўскага паводле 10 артыкулаў:

ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 188 (паклёп), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Ігар Собалеў прызначыў Ільі восем гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Крымінальную справу Ільі разглядалі цягам сямі пасяджэнняў.

Мужчыну дадалі ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Яму забароненыя грашовыя пераводы.

Вядома, што падчас суда ён не прызнаў віну паводле арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Ілья Пятровіч Краўчэўскі)

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17