Па рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі Украіны, дэпутаты і іншыя чыноўнікі могуць выязджаць з краіны падчас ваеннага становішча толькі ў службовыя камандзіроўкі.
«Працоўныя» сустрэчы ў Тайландзе не ацанілі паплечнікі Цішчанкі.
«Бачу, што не ўсе разумеюць, чым мусяць займацца народныя дэпутаты падчас вайны. Таму рыхтуем шэраг кадравых рашэнняў», — заявіў старшыня фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія.
У выніку Цішчанку выключылі з партыі і знялі з пасады намесніка старшыні фракцыі.
Раней яго неаднаразова абвінавачвалі ў піяры на вайне.





