Зала пасяджэнняў ПАРЕ. Фота ілюстрацыйнае

Зала пасяджэнняў ПАРЕ. Фота ілюстрацыйнае

Рэзалюцыя ПАРЕ па прававых і праваабарончых складніках агрэсіі РФ супраць Украіны стала асноўным дакументам па Украіне, які прынялі на бягучай сесіі асамблеі. У ім значная ўвага нададзеная стварэнню новага міжнародна-прававога механізму пакарання за злачынства агрэсіі.

«Не існуе іншага міжнароднага крымінальнага трыбунала, кампетэнтнага пераследваць і караць за злачынства агрэсіі, учыненае супраць Украіны», — тлумачыць свой заклік ПАРЕ.

Таксама асамблея надала асаблівую ўвагу таму, што адказнымі за злачынства агрэсіі павінны быць прадстаўнікі кіраўніцтва Расіі і Беларусі, якія ў дакуменце згадваюцца на адным узроўні.

«Расійскія і беларускія палітычныя і вайсковыя лідары, якія планавалі, рыхтавалі, ініцыявалі або ажыццяўлялі гэтыя дзеянні, і якія мелі магчымасць кантраляваць або кіраваць палітычнымі або ваеннымі дзеяннямі дзяржавы, павінны быць ідэнтыфікаваныя і прыцягнутыя да адказнасці.

Без іх рашэння аб развязванні гэтай агрэсіўнай вайны супраць Украіны не адбылося б зверстваў, якія вынікаюць з гэтай вайны», — падкрэслівае дакумент.

Таксама ПАРЕ адзначае неабходнасць расследаваць і ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці ды абвінавачванні ў генацыдзе, якія трапляюць пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда. 

Чытайце таксама:

Трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі — што значыць рэзалюцыя Еўрапарламента і як такі суд будзе выглядаць

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0