Сына былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка — Сяргея Патупчыка — затрымалі ў пачатку гэтага або пры канцы мінулага года.
Чытайце таксама: Затрыманы сын былога міністра энергетыкі Сяргей Патупчык — другі чалавек на «Беларуснафце». І яшчэ шэраг менеджараў
Пасля з'явілася інфармацыя, што Патупчыка-малодшага маглі затрымаць за допіс «Fuck war! Kyiv in my heart!» у сацыяльных сетках.
Чытайце таксама: «Fuck war. Kyiv in my heart!» Намесніка гендырэктара «Беларуснафты» маглі затрымаць з-за допісу ў падтрымку Украіны
Як стала пазней вядома «Нашай Ніве», Сяргей Патупчык сапраўды атрымаў «суткі». Імаверна, па палітычным артыкуле. Як нам вядома, ён ужо на волі.
Але звычайны для гэтай сістэмы нюанс: разам з затрыманнем фактычна ні за што і што ніяк не звязана з няздольнасцю выконваць прафесійныя абавязкі, чалавек вылецеў з работы.
На старонцы кіраўніцтва на сайце «Беларуснафты» пустая вакансія намесніка дырэктара па эканоміцы — раней яе займаў Сяргей Патупчык.





