Здымак ілюстрацыйны. Фота: Office Life
«У сувязі з правядзеннем у перыяд з 9:00 28 студзеня да 29 студзеня планавых тэхнічных работ магчымыя перабоі з доступам у асабісты кабінет уладальніка касавага абсталявання ў сістэме кантролю касавага абсталявання (СККА), на сайт і ў асабісты кабінет сістэмы кантролю гандлёвых аўтаматаў (СКГА)», — сказана ў паведамленні.
З гэтага паведамлення, праўда, цяжка зразумець, працягнуцца тэхнічныя работы і 29 студзеня ці яны да гэтага дня ўжо скончацца.
У самым пачатку студзеня карыстальнікі ўжо сутыкнуліся з праблемамі аплаты ў гандлёвых аб'ектах, на запраўках з-за касавага збою. Тады праблемы мела кампанія «Тусон», якая кіруе гэтым абсталяваннем. На гэты момант тая праблема лічыцца цалкам ліквідаванай.
Чытайце таксама:
Фірма «Тусон» аднавіла пасля збою амаль усё касавае абсталяванне
«Тусон» расказаў, колькі кас засталося адрамантаваць пасля маштабнага збою і колькі часу гэта зойме
Крамы «Востраў чысціні і смаку» не працуюць, у іншых крамах і на запраўках праблемы з аплатай. Што адбываецца?





