Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Робін Вагенер распавёў гісторыю Паўлінкі, чатырохгадовай дачкі Ігара і Дар'і Лосік, а таксама заклікаў у гэты цяжкі час, калі ўвесь свет дапамагае Украіне, не забывацца пра Беларусь і пра беларускіх палітвязняў:

«Я вельмі ўдзячны за рашэнне Еўрасаюза аказаць Украіне такую моцную падтрымку. І давайце таксама падтрымаем беларускі дэмакратычны рух і будзем падтрымліваць яго так доўга, як гэта будзе неабходна.

Гэта было і застаецца правільным крокам: выдача гуманітарных віз тым, каго пераследуе рэжым, падтрымка прымусова выключаных студэнтаў і звольненых навукоўцаў, а таксама незалежных сродкаў інфармацыі.

Лукашэнка і яго паслугачы мусяць пайсці пад суд за свае злачынствы.

З якой бы строгай крытыкай рэжыму мы ні выступалі, нам трэба выразна паказаць, што значаць для нас тыя, хто сапраўды стаіць за Беларусь. Гэта смелыя людзі беларускай грамадзянскай супольнасці, гэта тыя, хто, застаючыся ў Беларусі, ва ўмовах вялікай небяспекі або ў вымушаным выгнанні вядзе барацьбу за свабоду краіны і за дэмакратыю.

Такой, бел-чырвона-белай Беларусі, патрэбная наша поўная падтрымка. І з гэтай прычыны мы не можам адступіцца, мы і далей мусім патрабаваць вызвалення палітвязняў.

Гэта наш доўг перад Паўлінай. Дзецям патрэбныя бацькі. Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь. Еўропе патрэбна вольная Украіна. Людзям патрэбна свабода», — сказаў Вагенер пад апладысменты калег.

Клас
96
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1