Руслан Куруляк (Абломаў). Фота: Беларускі дабраахвотніцкі корпус

Руслан Куруляк (Абломаў). Фота: Беларускі дабраахвотніцкі корпус

У паведамленні Беларускага добраахвотніцкага корпусу загінулы названы Русланам Абломавым. Яго сябар Аляксей расказаў «Нашай Ніве», што сапраўднае прозвішча мужчыны — Куруляк. Блытаніну тлумачыць тым, што ў сябра быў акаўнт у сацыяльных сетках з нікам «Абломов», якім карыстаўся на фронце.

Руслан з Жытоміра, але ў 2019 годзе нядоўга жыў у Беларусі, дзе пазнаёміўся з беларускімі патрыётамі. Па вяртанні на радзіму арганізоўваў акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

«Мы выходзілі з плакатамі «Браты-беларусы, мы з вамі» і так дэманстравалі сваю салідарнаць, — згадвае Аляксей. — Для Руслана было абсалютна зразумела, што беларускі народ і беларуская ўлада не адно і тое ж».

Паводле сябра, Руслан служыў разам з беларусамі. З некаторымі быў знаёмы са свайго непрацяглага пражывання ў Беларусі.

«Руслан казаў, што беларускія хлопцы былі яму блізкімі па духу. Яны цэняць свабоду і незалежнасць сваёй радзімы, як і ўкраінцы, разумеюць, што толькі разам мы можам перамагчы нашага агульнага ворага», — кажа Аляксей.

Руслан Куруляк быў футбольным фанатам і выступаў за адраджэнне жытомірскага клуба «Палессе».

Падчас Рэвалюцыі Годнасці быў актыўным яе ўдзельнікам. Удзельнічаў у фанацкіх маршах незалежнасці. Быў адным з кіраўнікоў жытомірскага аддзялення арганізацыі «Правы сектар».

На фронт Руслан Куруляк пайшоў добраахвотнікам у 2014 годзе. Ваяваў у палку «Азоў» да 2016 года. Пасля звальнення працаваў на «грамадзянцы». Ажаніўся. У сям'і нарадзілася дачка.

Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, вярнуўся ў войска, зноў добраахвотнікам. Пра яго смерць стала вядома 26 студзеня.

Аляксей удакладняе, што Руслан быў цяжка паранены падчас аперацыі пад Новай Кахоўкай і памёр у шпіталі. Калі яго пахаваюць, пакуль невядома.

У ноч з 23 на 24 студзеня група спецыяльнага прызначэння ГУР пры ўдзеле УСУ правяла разведавальны рэйд у тыл расійскіх войск у раёне Новай Кахоўкі. У аперацыі бралі ўдзел байцы Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Адзін з камандзіраў БДК Радзівон «Гена» атрымаў цяжкае раненне і знаходзіцца ў шпіталі. 27 студзеня ў сябе ў тэлеграме «Гена» напісаў, што ў пачувае сябе добра і ўжо ў штабе. 

«Убіць клін паміж Лукашэнкам і Пуціным. Для Украіны гэта стратэгічна важна», — кажа палітолаг Андрэй Казакевіч

Стась Карпаў: Для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны

Візіт Зянона Пазняка ва Украіну. Што вядома і хто яго суправаджае 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
23
Абуральна
2