Чым адрозніваецца цяперашні бот ад папярэдняга?
Па-першае, у яго дадалі ўсю Беларусь. Аўтары пішуць, што цяпер яны сталі выязджаць у рэгіёны і планамерна дадаюць у базу новыя беларускія гарады.
Па-другое, дададзены больш зручны рух па раздзелах. У картцы ўстановы змяшчаецца ўся патрэбная інфармацыя: адрас, тэлефон, сярэдні чэк, паглядзець на карце, спасылка на інстаграм, агляд установы (калі ён быў) і магчымасць выклікаць «Яндэкс.Go».
Па-трэцяе, дададзеныя актуальныя зніжкі ад устаноў.





