Фота Мінабароны Расіі
Як паведамілі агенцтву Bloomberg інсайдары Крамля, Пуцін упэўнены, што памяркоўнасць Расіі да вялікіх вайсковых страт дазволіць ёй выйграць вайну ў доўгатэрміновай перспектыве, нягледзячы на няўдачы.
Па прагнозах ISW, Крэмль, верагодна, рыхтуецца да правядзення буйных стратэгічных аперацый — хутчэй за ўсё, у Луганскай вобласці — у найбліжэйшыя шэсць месяцаў.
Нядаўнія абмежаваныя наземныя атакі Расіі ў Запарожжы могуць быць накіраваныя на адцягненне ўкраінскіх сіл і стварэнне ўмоў для наступлення ў Луганскай вобласці, лічаць эксперты ISW.





