У Ерусаліме 13-гадовы падлетак адкрыў агонь на вуліцы
У Ерусаліме 13-гадовы падлетак адкрыў агонь на вуліцы паблізу цэнтра археалагічных раскопак «Горад Давіда».
Зламыснік параніў двух мужчын — 45-гадовага бацьку і 22-гадовага сына. Яны цяпер знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане.
Паліцыя прыбыла на месца стральбы на працягу некалькіх хвілін. Нападнік быў паранены падчас затрымання. Ён таксама шпіталізаваны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ