Дырэктар ТЮГа і кіраўнік фестывалю Святлана Лаўрэцова паведаміла выданню «Тэатр», што назву мерапрыемства вырашылі змяніць на фоне ўступлення ў сілу закона аб «прапагандзе» ЛГБТ, але канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

«Калі выйшаў закон аб забароне прапаганды ЛГБТ, мы адразу задумаліся. Мы не хочам выглядаць тымі, хто прапагандуе ЛГБТ,

таму збіраліся нашай камандай і вырашалі, на апярэджанне памяняць назву ці часова яе прыбраць. Мы назіраем, да якога маразму гэта даходзіць у рэальнасці.

Гэта наш брэнд. Грошы дзяржава нам выдзяляе на «Вясёлку», і тэатры з намі размаўляюць як з «Вясёлкай». Увогуле, мы думаем і будзем раіцца», — распавяла Лаўрэцова.

Тэатральны фестываль «Вясёлка» праводзяць у Санкт-Пецярбургу амаль чвэрць стагоддзя з 2000 года. Яго мэта — пошук сучаснай драматургіі для моладзі, а таксама рэжысёраў, якія працуюць з новымі тэатральнымі формамі. 

Чытайце таксама:

Пуцін падпісаў закон аб поўнай забароне прапаганды ЛГБТ у Расіі

Качанава: Трэба прымаць закон супраць ЛГБТ, бо ў нас традыцыі, праваслаўе і Масква

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1