Аповед жанчыны, якая завітала ў рэдакцыю, быў надзвычай эмацыйны: «Спачатку мне падалося, што гэта рысь, потым — што леапард. Як жывёліна падышла бліжэй да дома — падумала, што ліса. А як прысела — кенгуру! Спераду худаватая, але зад масіўны. Нос востры, даўгаваты, не такі, як у рысі ці леапарда. Увесь у нейкіх ружовых плямах, амаль голы, толькі зрэдку шэрсць уздыбленая. Падышла яна да нашай хаты даволі блізка, ад плота — на метры два. Спакойна так прашпацыравала, быццам на прагулку выйшла.

Я так спалохалася, так расхвалявалася, пачала на тэлефон фатаграфаваць. Потым доўга адыходзіла ад убачанага. І сёння супакоіцца не магу: іду, аглядаюся, каб не накінулася на мяне знянацку гэта зверына».

Ірына зазначыла, што чула пра чупакабру, але ніколі яе не бачыла. Як знайшла фотаздымак у інтэрнэце, адразу заявіла: «Вельмі падобны звер!»

Рэдакцыя раёнкі адзначае, што за казачную «чупакабру» людзі ва ўсім свеце часта прымаюць жывёл (сабак, каётаў, лісіц, шакалаў), відазмененых у выніку хвароб або мутацый. Найчасцей гэта жывёлы, якія аблыселі ад каросты. Кароставы зудзень правакуе выпадзенне шэрсці ў жывёл, зморшчванне скуры, знясіленне арганізма.

«Чупакабра гэта ці не, але супакоіцца і праз суткі не магу. Як уяўлю, што зноў магу пабачыць, дык аж дрыжыкі па целе бягуць.

Калі хто ўбачыць гэту жывёліну, няхай адразу ў ЖКГ пазвоніць, яе трэба знішчыць, каб бяды якой не нарабіла», — б'е ў званы смаргонская кабета.

Чытайце таксама:

«Падумалі, што можа вампіры завяліся». Пад Маладзечнам рознакаляровыя норкі вынішчаюць свойскіх птушак і нават кідаюцца на людзей

Па Лепельшчыне бегае чупакабра? Жыхар злавіў дзіўнага звера, хацеў завезці спецыялістам, але жывёла збегла ФОТА

«Каб воўк прыйшоў у вёску і напаў на сабаку — гэта нонсэнс». Слонімская чупакабра можа аказацца здзічэлым сабакам

Пад Калінкавічамі знішчылі «чупакабру», якая перадушыла дзясяткі трусоў на падворках

Клас
5
Панылы сорам
11
Ха-ха
31
Ого
10
Сумна
1
Абуральна
6