Паводле Ярашэнкі, кітайскія выдаткі на стварэнне гэтага індустрыяльнага парка пакуль не акупіліся: усяго Кітай уклаў больш за 800 мільёнаў даляраў. Але вось беларускі ўнёсак нібыта ўжо даў плён: выдаткавалі больш за 37,5 мільёна даляраў з бюджэту, а вярнулі ўжо 60 мільёнаў.

З 12 000 гектараў тэрыторыі парка ўжо засвоілі 855.

Больш за 85% супрацоўнікаў парка на сённяшні дзень — беларусы. Заробкі ў іх, паводле Ярашэнкі, «даволі высокія», у сярэднім 3 тысячы рублёў. 

Экспарт і колькасць работнікаў у «Вялікім камені» плануюць нарошчваць: хочуць мець больш за 350 мільёнаў даляраў экспарту і не менш за 5 тысяч супрацоўнікаў.

Рэзідэнты парка, паводле Ярашэнкі, пастаўляюць сваю прадукцыю ў 20 краін свету, агульны іх экспартны складнік у мінулым годзе павінен быў перавысіць 100 мільёнаў даляраў. Не так шмат, бо гэта толькі пачатак шляху.

Асноўная праца — «на нашым Еўразійскім кантыненце», але «ёсць пастаўкі і ў іншыя краіны свету: ЗША, Германія, Еўропа і гэтак далей».

За мінулы год парку ўдалося прыцягнуць 19 новых рэзідэнтаў (усяго іх цяпер 102), у гэтым годзе планавы ўзровень прагназуецца вышэйшы — на 20. 

Увогуле ж Аляксандр Ярашэнка аптымістычна дадае:

«Калі ахапіць перспектывы «Вялікага каменя», то яны заходзяць далёка за гарызонт. У будучыні тут вырасце міжнародны горад-спадарожнік. Высокатэхналагічны, сучасны, абавязкова з прыстаўкай «эка».

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
38
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3