Фота: cookipedia.co.uk

Фота: cookipedia.co.uk

Каб згатаваць вараныя грушы з шакаладным соусам, вам спатрэбіцца:

  • 6 цэлых ігруш, ачышчаных ад скуркі і сярэдзінкі (пакіньце хвосцік для падачы)
  • 750 мілілітраў чырвонага віна
  • 325 грамаў цукру
  • 1 маленькая палачка карыцы
  • 1 раздроблены струк ванілі (можна замяніць на 15 грамаў ванільнага цукру ці 1—2 грамы ваніліну)
  • 1 невялікая галінка вымытага чабару
  • 3 зорачкі анісу
  • палова чайнай лыжкі цёртага мускатнага арэху
  • 75 грамаў цёмнага шакаладу, нарэзанага кавалачкамі
  • 75 грамаў нехалоднага масла
  • 75 грамаў вяршкоў тлустасцю 30 ці 35%
  • 75 грамаў какава-парашку
  • 75 грамаў вады
  1. Наліце ў вялікую каструлю віно, дадайце 250 грамаў цукру, спецыі і чабор, давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь і пакладзіце ў каструлю грушы. Калі яны цалкам не пакрытыя вадкасцю, рэгулярна іх пераварочвайце.
  2. Праз 30 хвілін дастаньце грушы і адкладзіце іх убок. Зноў давядзіце вадкасць у каструлі да кіпення і варыце яе, пакуль сумесь не загусцее да стану сіропу.
  3. Каб згатаваць соус, пакладзіце ў каструлю масла, вяршкі, рэшткі цукру, какава-парашок і заліце вадой. Награвайце сумесь на малым агні і адначасова памешвайце, пакуль яна не стане больш-менш аднароднай. Награвайце соус яшчэ 5 хвілін, пакуль ён трохі не загусцее.
  4. Перад падачай паліце грушы шакаладным соусам і, калі жадаеце, упрыгожце лісцікамі мяты.

Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны

Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы

Рэцэпт на выхадныя. Яблычна-грушавы крамбл — сакавіты восеньскі дэсерт

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0