Паводле падлікаў праваабаронцаў, палітвязень скончыў адбываць пакаранне ў жніўні 2022 года.
Гэта першы вядомы праваабаронцам выпадак, калі былога палітвязня збіраюцца судзіць паводле арт. 421 КК.






2 лютага ў судзе Савецкага раёна суддзя Алена Жуковіч будзе разглядаць справу Аляксея Шчарбацюка паводле арт. 421 КК (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду). Верагодна, гаворка ідзе пра былога палітвязня, асуджанага да года калоніі за тое, што ён на балконе кватэры крычаў «Жыве Беларусь!» і «Лукашенко — петух!», піша «Вясна».