Аляксандр Марчанка. Фота: fcshakhter.by
Марчанка быў прызначаны на пасаду дырэктара ў пачатку 2021 года. Раней ён узначальваў «Гарадзею».
30 студзеня была заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік матча чэмпіянату Беларусі па футболе. Прозвішча падазраванага не называецца.
22 студзеня быў затрыманы ў Мiнску спартыўны дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаус.